Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прычарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак., што.

Начарціць у дадатак да ўжо начэрчанага.

прычаса́ны ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прычасаць ​1.

2. у знач. прым. З расчасанымі, прыведзенымі ў парадак валасамі. [Пятро] быў паголены, прычасаны, і .. Люба ўжо без агіды пазірала на яго. Марціновіч. А цяпер [Рыгора] — не пазнаць: чысценькі, беленькі, у новым гарнітуры, у чорным капелюшы, у манішцы. Прычасаны, прыгладжаны, гасцінны, далікатны! Гартны.

прычаса́ны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прычасаць ​1.

прычаса́цца, ‑чашуся, ‑чэшашся, ‑чэшацца; зак.

Расчасаць, прыгладзіць сабе валасы. [Кузьма] павярнуўся назад, зайшоў у сваё купэ, завязаў гальштук і прычасаўся. Дуброўскі. // Зрабіць сабе якую‑н. прычоску. Прычасацца па модзе. Прыгожа прычасацца.

прычаса́ць ​1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., каго-што.

Расчасаць, прыгладзіць грэбенем (валасы). [Ніна] спехам памылася празрыстай свежай вадою, выцерла твар і рукі ручніком і хуценька прычасала скалмачаныя валасы. Мележ. // Зрабіць якую‑н. прычоску. [Казя] то сноўдалася па пакоях, рэдка калі дазваляючы маці або служанцы памыць і прычасаць яе, то цішком знікала з дому. Брыль.

прычаса́ць ​2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Прыладзіць, падагнаць, абчэсваючы. Прычасаць бэлькі.

прыча́сце, ‑я, н.

1. Абрад прычашчэння. Прыняць прычасце. □ [Домна:] — Я ўжо два гады на споведзь і на прычасце не хадзіла. Лобан.

2. Віно з кавалачкамі просвіры, якое ўжываецца для прычашчэння. [Дзед] пастаяў у царкве, памаліўся, каўтануў лыжачку салодкага прычасця. Сабаленка.

прычасці́цца, ‑чашчуся, ‑часцішся, ‑часціцца; зак.

Удзельнічаючы ў абрадзе прычашчэння, прыняць прычасце (у 2 знач.).

прычасці́ць, ‑чашчу, ‑часціш, ‑часціць; зак., каго-што.

Справіць над кім‑н. абрад прычашчэння, даць прычасце. — Да вас, бацюшка, Апанас Каваль прыйшоў, просіць хворую прычасціць. Колас.

прыча́сць, ‑і, ж.

Тое, што і прычасце.

прычашча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прычасціцца.

2. Зал. да прычашчаць.

прычашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прычасціць.