апа́ска, ‑і, ДМ ‑цы, ж.
Разм. Асцярожнасць, выкліканая прадбачаннем нядобрага, непрыемнага. Хадзіць з апаскай. Гаварыць з апаскай. // Боязь, страх. Што ты глянула, з такой апаскаю? Глебка. Вялікай апаскі няма — з Журавіч немцы паўцякалі. Навуменка.
апаску́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апаскудзіць.
апаску́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да апаскудзіцца.
2. Зал. да апаскуджваць.
апаску́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апаскудзіць.
апаску́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Зрабіцца брудным, запэцкацца.
2. перан. Сапсавацца; зрабіцца дрэнным, непрыгодным.
апаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць брудным, запэцкаць.
2. перан. Зусім сапсаваць; зрабіць дрэнным, непрыгодным.
апа́слівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які дзейнічае, робіць што‑н. з апаскай, асцярожна; засцярожлівы. // Які выяўляе апаску, поўны зацярожлівасці. Апаслівы позірк.
апасро́дкаванне, ‑я, н.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апасродкаваць.
апасро́дкаваны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад апасродкаваць.
2. у знач. прым. Дадзены не непасрэдна, а праз каго‑, што‑н. іншае. Уплыў Міцкевіча па беларускіх паэтаў другой паловы XIX стагоддзя быў апасродкаваны. Лойка.
апасро́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Кніжн. Паказаць (паказваць) не непасрэдна, а праз каго‑, што‑н. іншае; паслужыць (служыць) перадатачным сродкам.