прыпрэ́ць, ‑прэе; зак.
Трохі сапрэць. Мука прыпрэла.
прыпсава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыпсаваць.
прыпсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак., што.
Трохі, няпоўнасцю сапсаваць. [Лявон:] З бацькам цягалі бярвенне... падарваўся стары, памёр,.. тады сам адзін мусіў кончыць... Цяжка было аднаму, але неяк даў рады, толькі нагу прыпсаваў, і хадзіць няма як роўна. Купала.
прыпу́драны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыпудрыць.
прыпу́дрывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыпудрыцца.
2. Зал. да прыпудрываць.
прыпу́дрываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпудрыць.
прыпу́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Злёгку напудрыць сабе твар. Прыпудрыцца перад люстэркам. // перан. Злёгку пакрыцца пылам, мукой і пад. Трава ў канавах і жоўтыя мяцёлкі цытвору на ўзбочынах прыпудрыліся дарожным пылам. Паўлаў.
прыпу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Злёгку напудрыць. Прыпудрыць нос. // Злёгку засыпаць; прыцерушыць. А там [у лузе] трава — касцу па плечы, А там раса — буйней гароху, А там, як цёплы прысак з печы, Прыпудрыў лёгкі пыл дарогу. Гаўрусёў.
прыпужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Прыстрашыць, прыгразіць чым‑н. з мэтай уздзеяння. Прыпужаць пакараннем. □ Як жа ён паверыць, што для яго гэта карысці, калі яго прыпужалі. Галавач.
прыпу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпужаць.