Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ма́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Ласк. да мама.

2. у знач. выкл. Ужываецца для перадачы здзіўлення, спалоху. — Ах, мамачкі! Цьфу, цьфу, — зачырванелася збянтэжаная маладзіца. Брыль.

мамелю́к, ‑а, м.

1. Прадстаўнік ваеннафеадальнай касты ў Егіпце, заснавальнікамі якой былі рабы-чэркесы, што складалі з 13 ст. асабістую гвардыю султана.

2. Конны гвардзеец з асабістай аховы Напалеона Банапарта, набранай у час паходу на Егіпет.

[Фр. mameluk ад араб. mamelūk — нявольнік.]

мамента́льны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі хуткі, імгненны. Маментальны здымак.

ма́мін, ‑а.

Які належыць маме. Міхась недзе спіць у адрынцы на сене, да вушэй нацягнуўшы на сябе мамін бывалы кажушок. Брыль.

ма́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Ласк. да мама.

2. Уст. Жанчына, якая корміць грудзьмі чужое дзіця; нянька.

Мамо́на, ‑ы, ж.

1. (з вялікай літары). Бог багацця ў некаторых старажытных народаў (напрыклад, у сірыйцаў).

2. перан. Разм. Бруха, чэрава як сімвал жадлівасці, хцівасці. Хітры чалавек а. Мікалай, дагаджае і богу і мамоне. Колас.

маму́ля, ‑і, ж.

Разм. Ласк. да мама.

маму́ся, ‑і, ж.

Разм. Ласк. да мама. [Пан Яндрыхоўскі:] Ну, мамуся, як ні прыемна мне ў родным доме, пад тваім крылом, але мушу ехаць. Крапіва.

ма́мчын, ‑а.

Разм. Які належыць мамцы. Мамчына хустка.

•••

Мамчын сынок гл. сынок.

мана́, ‑ы, ж.

Наўмыснае скажэнне праўды, ісціны; няпраўда, хлусня. [Лёшка] так маніў, што праз дзень-два і сам ужо верыў у сваю ману. Пянкрат. [Чмаруцька] і сапраўды мог такое адкалоць, што і не дабярэшся, дзе пачынаецца мана, дзе канчаецца праўда. Лынькоў.