Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прыдо́брыцца, ‑добруся, ‑добрышся, ‑добрыцца; зак.

Выклікаць чыю‑н. прыхільнасць да сябе, увайсці ў ласку да каго‑н., робячы паслугі, падарункі і пад.; паддобрыцца.

прыдо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на дне, каля дна вадаёма. Прыдонныя пласты вады. Прыдоннае каменне. Прыдонны пясок. // Які жыве, расце ў ніжніх пластах вады, на дне. Прыдонныя рыбы. Прыдонная жыўнасць. Прыдонныя водарасці.

прыдрама́ць, ‑драмлю, ‑дрэмлеш, ‑дрэмле; зак.

Разм. Тое, што і прыдрамнуць. Касцы доўга не ляжалі, хоць хацелася прыдрамаць. Колас.

прыдрамну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Заснуць неглыбокім сном на кароткі час; задрамаць. Чаму ў першы момант [Зайцоў] не разабраў, адкуль ехалі, цяжка было сказаць, мабыць, усё-такі прыдрамнуў, хоць і ўсімі сіламі не паддаваўся сну. Кулакоўскі. — Чалавек можа прыдрамнуць, недачуць.. уночы, а гэты вартаўнік [аўчарка] — абсалютна верная справа. Паслядовіч.

прыдра́цца, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; ‑дзяромся, ‑дзерацеся; зак., да каго-чаго.

Выкарыстаць што‑н. як зачэпку для заўвагі, папроку, абвінавачання, часцей неабгрунтаваных. Прыдрацца да слова. □ У семінарыю [Жылуновіча] не прынялі: прыдраліся да таго, што нібыта перарос. С. Александровіч. // Абвінаваціць, унікнуць каго‑н. у чым‑н. без дастатковых падстаў. Нават самыя прыдзірлівыя прарабы і майстры не маглі прыдрацца да .. начальніка будоўлі. Дадзіёмаў.

прыдрукава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыдрукаваць.

прыдрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Надрукаваць у дадатак да ўжо надрукаванага.

прыдруко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыдрукоўваць — прыдрукаваць.

прыдруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыдрукоўваць.

прыдруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыдрукаваць.