Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

васьмяры́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: васьмярычнае «н» — назва літары «н», якая ў старажытнарускай і царкоўнаславянскай мовах абазначала лік восем.

ват, ‑а, М ваце, м.

Адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току. Лямпачка на сорак ват.

[Ад уласн. імя.]

ва́та, ‑ы, ДМ ваце, ж.

Пушысты, валакністы матэрыял, звычайна з бавоўны, прызначаны для медыцынскіх, бытавых і тэхнічных мэт. Ваваўняная вата. Шарсцяная вата. Паліто на ваце.

вата́га, ‑і, ДМ ‑тазе, ж.

Разм. Тое, што і гурт (у 1, 3 знач.). Па вуліцы, гучна перамаўляючыся, прайшла ватага партызан. Навуменка. Цёплымі днямі.. [хлапчукі] ватагай накіроўваліся на могілкі і гулялі ў вайну. Няхай.

ва́тман, ‑у, м.

Разм. Ватманская папера.

ва́тманскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: ватманская папера гл. папера.

[Ад уласн. імя.]

ватме́тр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння магутнасці электрычнага току.

ва́тнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і ватоўка. Калі рабочыя ішлі на змену,.. [мароз] прабіраўся ім пад цёплыя ватнікі. Грамовіч. Маці ўстала на стук.. і, накінуўшы ватнік, басанож выйшла ў сені. Брыль.

ва́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да ваты. Ватная фабрыка. // перан. Такі, як з ваты, абмяклы. Ногі ў мяне адзеравянелі, потым зрабіліся ватнымі, пачалі падкошвацца. Місько.

2. Тое, што і ватовы.

вато́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з ваты, на ваце, падбіты ватай. Ватовая лялька. Ватовае паліто. □ Скуратовіч запаліў лямпу: акно, як і заўсёды ў гэтых выпадках, завешана было ватовай коўдрай. Чорны.