Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

праспіртава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Насыціцца спіртам.

праспіртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Насыціць спіртам.

праспірто́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праспіртавацца.

2. Зал. да праспіртоўваць.

праспірто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праспіртаваць.

праспрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Змяніць (дзеяслоў) па яго граматычных фермах.

праспрача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Спрачацца некаторы час. Студэнты праспрачаліся да поўначы.

праспява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праспяваць.

праспява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

1. Утварыць голасам музычныя гукі, выканаць голасам музычны твор. Людміла Сяргееўна паглядзела на неба і ціхенька праспявала: «Колькі ў небе зор...» Радкевіч. // Вымавіць нараспеў. — Гэта вы, таварыш галоўны архітэктар? — з насмешлівым какецтвам праспяваў жаночы голас. Карпаў. — А гэты чараўнік, Полечка, якраз у мяне і сядзіць, — праспявала Вікторыя Аркадзеўна. Паслядовіч. // Утварыць пявучыя гукі. Трэція пеўні праспявалі, калі яны леглі спаць. Гурскі. Прыгожа праспяваў ражок стрэлачніка. Васілёнак.

2. Спяваць некаторы час. Ноч перад тым, як пакінуць Дзяляцічы, амаль усю праспявалі. Сабаленка.

прасса́ць, ‑есу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак.

Ссаць некаторы час.

прастава́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць праставатага. Але ні флегматычнасці, ні сялянскай праставатасці .. [Шутава] ніхто цяпер не заўважыў. Мележ.