прасмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прасмаліць 1.
прасмуро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм. Напоўніць, насыціць непрыемным пахам, смуродам. Прасмуродзіць хату дымам.
прасмуткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.
Смуткаваць некаторы час. Прасмуткаваць увесь дзень.
прасмярдзе́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Насычаны непрыемным пахам. Я ўлез у цёмную прасмярдзелую бензінам сярэдзіну кузава, намацаў лаўку і сеў за нерухомай спіной шафёра. Быкаў.
прасмярдзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм. Насыціцца непрыемным пахам, стаць смярдзючым. Усё, здаецца,.. прасмярдзела [дымам]. Быкаў.
прасмяя́ць, ‑смяю, ‑смяеш, ‑смяе; ‑смяём, ‑смеяце; зак., каго-што.
Учыніць насмешку над кім‑, чым‑н.; абсмяяць. Майго сына .. прасмяялі, нейкія кепікі строяць. Дубоўка.
праснава́ты, ‑ая, ‑ае.
Злёгку прэсны. Прыемны праснаваты пах плыве ад залацістых пластоў ільнасемя. Бялевіч.
прасна́к, ‑а, м.
Тоўсты блін з прэснага цеста. Не прайшло і дзесяці хвілін, як на стале ўжо сквірчэла яешня, а ў місцы ляжалі свежыя агуркі і праснакі, якія Рыма сама пякла замест хлеба. Васілеўская. Маці цеста тады учыніла з вадой, праснакоў нарабіла з чаромхай лясной. Дубоўка.
пра́сніца, ‑ы, ж.
Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля для прадзення. Схадзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а да іх далучаліся хлопцы. Колас. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.
прасно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Сноўдацца некаторы час. Прасноўдацца па хаце ўвесь вечар.