Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

няўсту́пчывы, ‑ая, ‑ае.

Не схільны да ўступак; незгаворлівы. Няўступчывы чалавек.

няўсхо́джасць, ‑і, ж.

Няздольнасць (насення) прарастаць, ўсходзіць.

няўсхо́джы, ‑ая, ‑ае.

Які не прарастае, не мае здольнасці ўсходзіць (пра насенне). Няўсходжае насенне.

няўто́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўтольнага.

няўто́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што нельга здаволіць, наталіць. Няўтольны голад. Няўтольная смага. □ Некаторыя птушкі маюць няўтольны апетыт. Гавеман. / Пра пачуцці, перажыванні і пад. Жалі парабчанкі — і ціха луналі іх песні над полем, песні жальбы і скаргі, песні гора няўтольнага. Хадкевіч. Перада мной [аўтарам], па сутнасці, былі толькі руіны крэпасці, а ў сэрцы — няўтольнае жаданне напісаць аб іх. Губарэвіч.

няўто́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўтомнага.

няўто́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і нястомны. Дзень добры, народ беларускі, няўтомны ў працы. Пушча. Творчасць — перш за ўсё настойлівая праца, няўтомныя пошукі, пакуты і радасці знаходак. Хадкевіч.

няўту́льна,

1. Прысл. да няўтульны.

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць утульнасці дзе‑н. Было няўтульна, нават холадна. На папялішчах, нібы шкілеты, дзе-нідзе стаялі адзінокія печы. Чыгрынаў.

3. безас. у знач. вык. Пра непрыемнае, тужлівае пачуццё. Няўтульна і пуста ў душы, Няма ў яго сэрцы спакою. Колас.

няўту́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан няўтульнага. Гасцей я ў свой пакойчык не запрашаў і за халасцяцкую няўтульнасць саромецца не было перад кім. Сабаленка. Хлопца адразу ахапіла восеньская начная няўтульнасць. Быкаў.

няўту́льны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены ўтульнасці. Пакойчык быў запушчаны, даўно нябелены, змрочны і няўтульны. Колас. Настаўнікі ніколі не заглядалі на станцыю, механікі прыходзілі хіба толькі па кінакарціну ў няўтульны і халодны клуб. Шамякін.