Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

праславу́ты, ‑ая, ‑ае.

Іран. Які выклікаў многа размоў, нашумеў.

праславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць да старажытнага, агульнага для ўсіх славян перыяду іх гісторыі. Праславянская мова.

праслаі́цца, ‑слоіцца; зак.

Размясціцца слаямі, аказацца складзеным з пластоў. Мяса праслаілася салам.

праслаі́ць, ‑слаю, ‑слоіш, ‑слоіць; зак., што.

Пракласці слаямі чаго‑н., накласці адзін слой на другі. Праслаіць торт варэннем.

прасланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Сланяцца некаторы час. Прасланяцца з кута ў кут цэлы дзень.

праслаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. праслаўляць — праславіць (у 1, 2 знач.) і стан паводле дзеясл. праслаўляцца — праславіцца (у 1 знач.).

прасла́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад праславіць.

2. у знач. прым. Славуты, які заслугоўвае славы. Праслаўлены пісьменнік. Праслаўлены герой.

праслаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да праславіцца.

2. Зал. да праслаўляць.

праслаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да праславіць.

прасла́ць, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; зак., што.

Слаць некаторы час (гл. слаць ​2). Праслаць лён цэлы дзень.