Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прамяра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прамяраць.

прамяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамераць (у 1 знач.).

прамярза́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. прамярзаць — прамерзнуць.

прамярза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамерзнуць.

прамясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што і без дап.

Мясіць некаторы час.

прамята́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прамятаць.

прамята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамесці.

прамя́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Абазвацца мяўканнем.

2. Мяўкаць некаторы час. Кошка прамяўкала ўсю ноч.

прамя́цца, ‑мнуся, ‑мнешся, ‑мнецца; ‑мнёмся, ‑мняцеся; зак.

Разм. Размяцца, пайсці на прагулку.

прамя́ць, ‑мну, ‑мнеш, ‑мне; ‑мнём, ‑мняце; зак., што.

Разм. Размяць. Прамяць ногі.