прамо́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прамовіць.
прамо́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прамоўцы, уласцівы яму. Прамоўніцкае мастацтва. Прамоўніцкі голас.
прамо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прамовы 2. Прамоўныя формы.
прамо́ўца, ‑ы, м.
Той, хто гаворыць прамову, выступае з прамовай. Хтосьці падняўся ў пярэдніх радах і, махаючы пальчаткай, крычаў, патрабуючы спыніць прамоўцу. Галавач. Калі пасяджэнне аднавілася, услед за двума прамоўцамі старшыня прадаставіў слова Паходню. Хадкевіч. // Той, хто валодае талентам гаварыць прамовы. Таленавіты прамоўца. □ І пайшоў і пайшоў наш прамоўца, знайшоўшы выпадак выказаць да канца ўсе свае думкі, расказаць аб сваіх пачуццях. Лынькоў.
прамо́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прамачыць.
прамо́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прамочваць — прамачыць.
прамо́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прамочваць.
прамо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прамачыць.
прамо́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прамасціць.
прамо́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прамасціць.