прамо́ўца, ‑ы, м.
Той, хто гаворыць прамову, выступае з прамовай. Хтосьці падняўся ў пярэдніх радах і, махаючы пальчаткай, крычаў, патрабуючы спыніць прамоўцу. Галавач. Калі пасяджэнне аднавілася, услед за двума прамоўцамі старшыня прадаставіў слова Паходню. Хадкевіч. // Той, хто валодае талентам гаварыць прамовы. Таленавіты прамоўца. □ І пайшоў і пайшоў наш прамоўца, знайшоўшы выпадак выказаць да канца ўсе свае думкі, расказаць аб сваіх пачуццях. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)