Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

развалака́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да развалакаць.

развалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развалачы.

развала́кванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. развалакваць — развалачы.

развала́квацца, ‑аецца; незак.

Зал. да развалакваць.

развала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развалачы.

развалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. развалок, ‑лакла, ‑ло; зак., каго-што.

Разм.

1. Расцягнуць па частых у розныя бакі. Развалачы сцены будынка, развалачы кучу лому.

2. Раскрасці.

развалачы́цца, ‑лачуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; зак.

Разм. Пачаць часта і доўга валачыцца, хадзіць невядома дзе; расцягацца. Падрос козлік і вельмі ж развалачыўся. Брыль. [Ян:] — Нямала я палаяў яго, што валочыцца кожную ноч... Думаў я, што прыйдзецца мне лейцамі яго вучыць, бо развалачыўся, як Лейзерава карова, усё па чужых дварах... Чарнышэвіч.

разва́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разваліць.

2. у знач. прым. Які разваліўся; разламаны, паламаны. [Максім Астапавіч] абышоў навокал хату — усё было старое, трухлявае, разваленае. Чорны.

разва́ліна, ‑ы, ж.

1. звычайна мн. (разва́ліны, ‑лін). Рэшткі разваленай пабудовы альбо групы пабудоў. На муроў граніт, На чорныя разваліны Нямігі Крутымі рэчышчамі вуліц, як прыбой, Плывуць веснавыя крыгі, Далёкі золак несучы з сабой. Танк. Некалькі раненых афіцэраў, цудам уцалеўшых і выкапаных з-пад развалін школы, расказалі аб гераічнай смерці Андрэя. Шамякін. Як героі, то ўпалі, Расстраляныя, ніц, Злеглі ў грудах развалін Сотні сот камяніц. Гілевіч. // Разм. Расстроеная, разбітая машына або механізм. — Малатарня была, што і казаць. Не тое, што гэта разваліна, — у тон .. [Андрэю] адазваўся Костусь. Васілевіч.

2. перан. Разм. Пра старога або разбітага хваробай чалавека.

разва́ліны, ‑лін; адз. няма.

Разм. Тое, што і развалкі. Сані, тыя самыя разваліны, што доўгія гады пад’язджаў ён [Пніцкі] на іх усё пад станцыю .., стаялі прыпёртыя да суседняй сцяны. Чорны. Антон вынес з пуні і палажыў на разваліны і адзін ахапак сена, і другі, і трэці. Ермаловіч.