Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

праго́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прагону (у 1 знач.). Іржэўнік падрыхтаванай учора прагоннай паласы быў яшчэ росны. Паслядовіч.

2. Які мае адносіны да прагону, прагонаў (у 4 знач.). Прагонныя грошы. Прагонная плата. // у знач. наз. праго́нныя, ‑ых. Тое, што і прагон (у 4 знач.).

праго́ркласць, ‑і, ж.

Уласцівасць прагорклага.

праго́рклы, ‑ая, ‑ае.

Які прагорк, стаў горкім на смак і набыў непрыемны пах. Прагорклы тлушч. □ Запахла даўнім, прагорклым дымам, нібы гарэла дзе старая зляжалая салома. Лынькоў.

праго́ркнуць, ‑не; пр. прагорк, ‑ла; зак.

Сапсавацца і атрымаць непрыемны пах і горкі смак. Масла прагоркла.

праго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прагарнуць.

праго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прагарнуць.

праграба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праграбаць — прагрэбці.

праграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прагрэбці.

праграва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праграваць — прагрэць і стан паводле знач. дзеясл. прагравацца — прагрэцца.

праграва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прагрэцца.

2. Зал. да праграваць.