ня́ньчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак., з кім-чым.
1. Даглядаць дзіця. — З намі жыла мая маці. Днём яна няньчылася з дзіцем. Васілевіч. Прыйдзе [муж] дахаты змардаваны, павячэрае і лажыцца спаць.. А [жонка] прадзе ды з дзяцьмі няньчыцца. Чарнышэвіч.
2. перан. Разм. Празмерна клапаціцца аб кім‑, чым‑н., аддаваць многа ўвагі каму‑, чаму‑н.; вазіцца. Дактары.. [чалавека] з рук не выпускалі. І прафесары і акадэмікі няньчыліся з ім. Паслядовіч. // Гуляць, забаўляцца. [Марына] няньчылася з.. [мопсам], нібы малое дзіця з лялькай, ад душы смяялася з яго забаўных выхадак і нават размаўляла з ім, як з чалавекам. Шахавец.
ня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго.
Даглядаць дзіця. Аньцы дазвалялі хадзіць у школу, увесь іншы час яна павінна была няньчыць дзіця гаспадара. Мележ. Я падумаў сабе з болем: «Насця такі навучылася дзяцей няньчыць, усіх жа гэтых хлапцоў перакалыхала ды перанасіла на сваіх руках...» Сабаленка.
ня́ня, ‑і, ж.
1. Ласк. да нянька (у 1 знач.).
2. Санітарка ў бальніцы, медпункце. Можна было паклікаць сястру ці няню і загадаць правесці.. [жанчыну] да хворага, але чамусьці зрабіць гэта мне хацелася самому. Васілевіч. Калі няня патушыла святло [у палаце] і, здаецца, растала ў дзвярах, сілы раптам адхлынулі ад Веры Антонаўны. Карпаў.
няпа́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не палілі (пра печ). Няпаленая печ. // Такі, дзе не палілі (пра памяшканне). Няўтульна было ў гэтым недагледжаным і няпаленым памяшканні. Лобан. Пакойчык зімою часта быў няпалены, халодны. Арабей.
2. Які не прайшоў абпальвання (пра цэглу). Дыміліся сушыльныя печы. А няпаленую цэглу абвяваў вецер пад нізкімі паветкамі. Чорны.
няпарнакапы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць да атрада млекакормячых з няцотным лікам пальцаў. Няпарнакапытная жывёла.
2. у знач. наз. няпарнакапытныя, ‑ых. Атрад млекакормячых, да якога адносяцца конь, насарог і тапір.
няпа́рны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не складае разам з іншым пары. Няпарны абутак.
няпі́саны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе па традыцыі, не прыняты, не ўстаноўлены афіцыйна, у заканадаўчым парадку. Я прыгадаў напісанае шафёрскае правіла: лепш аб’ехаць сто кіламетраў па добрай дарозе, чым паўзці дзесяць па дрэннай. Хадкевіч. У партызанаў існаваў няпісаны закон — ласёў не забіваць. Федасеенка.
няпла́ўкі, ‑ая, ‑ае.
Няздольны (лёгка) плавіцца. Няплаўкія металы.
няплённы, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены плённасці. Няплённая работа.