Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

праамерыка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які дзейнічае ў інтарэсах Амерыкі; які падтрымлівае палітыку Злучаных Штатаў Амерыкі. Праамерыканская арыентацыя.

прааналізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прааналізаваць.

прааналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Зрабіць аналіз. — За цябе, брат, аб’ектыў працуе, а мне трэба самому ўсё прааналізаваць, запісаць. Сабаленка.

праанатамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Зрабіць анатаміраванне. Праанатаміраваць труп.

праара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што.

1. Апрацаваць плугам; узараць. // Зрабіць плугам. Праараць разору.

2. і без дап. Араць некаторы час. Праараць да вечара.

праарфава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праарфаваць.

праарфава́цца, ‑фуецца; зак.

Ачысціцца пры арфаванні ад мякіны і смецця.

праарфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

Ачысціць арфаваннем абмалочанае зерне ад мякіны і смецця. Праарфаваць ячмень.

праарфо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праарфаваць.

2. Зал. да праарфоўваць.

праарфо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праарфаваць.