по́ўху,
У выразе: даць поўху — ударыць, даць аплявуху.
по́хапкам, прысл.
Разм. Вельмі хутка, спяшаючыся. Галя хуценька, похапкам надзела сукенку, прышпіліла як папала косы і выйшла ў першы пакой. Сабаленка.
по́хва, ‑ы, ж.
1. Уваходная частка жаночых палавых органаў.
2. Ніжняя частка ліста, якая ў выглядзе трубкі ахоплівае сцябло ў некаторых раслін.
3. Тое, што і ножны 1. [Тапурыя] выняў з похвы і заткнуў за пояс нож. Самуйлёнак. [Мікола] выцягнуў з похвы фінку, адкрыў бляшанку кансерваў, адрэзаў хлеба. Новікаў.
по́хвенны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да похвы (у 1, 2 знач.).
по́цемак, ‑мку, м.
Цемната, адсутнасць святла, асвятлення. Пасля абеду на выгане сышліся ўсе: да поцемку ставілі шулы, часалі .. падваліны. Мележ.
по́цемкам, прысл.
Разм. У цемнаце, папацёмку. [Зося] ехала павольна, мяркуючы быць дома поцемкам. Гартны.
по́цемкі, ‑аў.
Тое, што і поцемак. У лесе быў яшчэ снег; бялеў і хрупаў пад нагамі, разганяючы дурныя страхі цішы і поцемкаў. Гарэцкі.
по́ціск, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеяслова націскаць — націснуць (у 1 знач.).
по́цягам, прысл.
Разм. Цягнучы, валочачы па зямлі; волакам. Дзе на руках, дзе поцягам яны перанеслі Васіля Іванавіча ў роў. Лынькоў. Раўчук так абмялеў, што мы, параіўшыся, вырашылі цягнуць лодку поцягам па зямлі. Ігнаценка.
по́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
1. Спец. Назва дэталей у выглядзе кольца або паўкольца, якія злучаюць што‑н.
2. Вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвязваюць што‑н. Па абодва бакі ў .. [чалавека] віселі, скрыжаваныя на грудзях і плячах почапкамі, торбы. Галавач. За .. [ваўкадавам] у траве валачылася-скакала доўгая раменная почапка. Быкаў.