пнеўмако́к, ‑а,
Бактэрыя, узбуджальнік пнеўманіі.
[Новалац. pneumococcus.]
пнеўмако́к, ‑а,
Бактэрыя, узбуджальнік пнеўманіі.
[Новалац. pneumococcus.]
пнеўмако́кавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пнеўмакока, які выклікаецца пнеўмакокамі.
пнеўмані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пнеўманіі.
пнеўмані́я, ‑і,
Запаленне лёгкіх.
[Ад грэч. pneymon — лёгкае.]
пнеўма́тык, ‑а,
1. Прыстасаванне для сціскання і разрэджвання паветра.
2. Напоўненая паветрам шына.
пнеўма́тыка, ‑і,
1. Аддзел фізікі, які вывучае газападобныя целы.
2. Тое, што і пнеўматык (у 1 знач.).
[Ад грэч. pneymatikos — дыхальны, паветраны.]
пнеўматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пнеўматыкі (у 1 знач.).
2. Які прыводзіцца ў рух пры дапамозе сціснутага паветра.
пнеўмо́граф, ‑а,
Прыбор для рэгістрацыі дыхальных рухаў.
[Ад грэч. pléuma — дыханне і graphō — пішу.]
пні́стасць, ‑і,
Уласцівасць пністага.
пні́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае многа пнёў.