Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

плюшчападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд плюшчу, падобны на плюшч. Плюшчападобныя расліны.

плюшчы́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для плюшчэння. Плюшчыльны станок.

плю́шчыцца ​1, ‑чыцца; незак.

Закрывацца, заплюшчвацца (пра вочы). Юрка слухаў іх [старэйшых], і вочы ў яго міжвольна плюшчыліся. Курто.

плю́шчыцца ​2, ‑чыцца; незак.

Спец.

1. Рабіцца плоскім, пляскатым. Ды зноў бяда: як ён ні б’ецца, Ўсё плюшчыцца ў яго, а не куецца. Мядзведзя ахапіў адчай. Корбан.

2. Зал. да плюшчыць ​2.

плю́шчыць ​1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Закрываць, заплюшчваць (вочы). Бацька курыў, плюшчыў вочы ад сіняга дыму. Савіцкі. Як ні намагаўся хлапец заснуць, як ні плюшчыў вачэй, сон не прыходзіў. Пальчэўскі.

плю́шчыць ​2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Спец. Удараючы або ціскаючы, рабіць што‑н. плоскім, пляскатым, тонкім. Што ні кажы, а вельмі цікава пазіраць, як дзядзька Архіп цяжкім молатам плюшчыць распаленае жалеза. Гамолка.

плюшчэ́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плюшчыць ​2.

пляба́н, ‑а, м.

Пробашч, які кіруе вясковай парафіяй, плябаніяй.

[Ад лац. plebs, plebis.]

пляба́нія, ‑і, ж.

1. Парафія, якой кіруе плябан. // Пасада плябана.

2. Дом, які належыць парафіі і ў якім жыве плябан.

пляба́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плябана, плябаніі. Плябанская зямля.

пляба́нства, ‑а, н.

Пасада плябана. // Парафія, якой кіруе плябан.

плява́, ‑ы, ж.

Вельмі тонкая скурка, тканка ў жывёльным або раслінным арганізме.