Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

малпава́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. малпаваць.

малпава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., каго-што і без дап.

Разм. Крыўляцца, пераймаць чые‑н. рухі, міміку і пад.

ма́лпавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да малпы, малпаў. Малпавы запаведнік.

малпалю́дзі, ‑людзей, Д ‑людзям і (радзей) ‑людзям, Т ‑людзьмі, М аб ‑людзях і (радзей) ‑людзях.

Мн. да малпачалавек.

малпападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на малпу.

ма́лпачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да малпа; невялікая малпа.

ма́лпін, ‑а.

Які мае адносіны да малпы, належыць ён. Малпіна футра. // Зроблены, пашыты з футра малпы. Малпін каўнер.

малпі́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, як у малпы. Разам з Захарам Зубцом яны тузаліся з невялікім дзёрзкім казачком з малпінымі губамі. Пестрак.

малпо́ўня, ‑і, ж.

Памяшканне для малп.

малпяня́ і малпянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня малпы.