Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гарка́віць, ‑віць; незак.

Аддаваць гаркатой, мець горкі прысмак. Квас гаркавіць.

гарка́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і гаркаваты. Гаркавы пыл. □ Як пахне .. ў лесе густым кляновым сокам, маладой хвояй, гаркавым лістам лазовым. Лынькоў. [Паленцы] не загарэліся як след, дымелі, і дым ад іх быў гаркавы і едкі. Савіцкі.

га́рканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гаркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

гарката́, ‑ы, ДМ ‑каце і гарко́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.

1. Горкі смак; горкі пах. Адчуваць гаркату ў роце.

2. Пра што‑н. горкае. Хрумсь-хрумсь... — чулася на плоце: дзеці елі рабіну — гаркату. Пташнікаў.

3. перан. Пачуццё горычы, выкліканае бядой, няўдачай, крыўдай. Гарката на душы. □ [Васіль] адчуў, як падступіла да грудзей гаркота. Мележ.

га́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да гаркнуць.

га́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злосна гаўкнуць (пра сабаку).

2. што і без дап. Разм. Моцна і адрывіста крыкнуць. Гаркнуў дзед на ўсё горла: — Музыку, марш вясельны! Лынькоў. // Прыкрыкнуць на каго‑н. Антось гаркнуў цераз стол на жонку, і бабская лаянка спынілася. Чарот.

гарко́м, ‑а, м.

Гарадскі камітэт партыйнай або камсамольскай арганізацыі.

гарко́та,

гл. гарката.

гарку́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.

1. Расліна сямейства казяльцовых.

2. Шапкавы ядомы грыб сямейства пласціністых.

гарлаві́к, ‑а, м.

Разм. Урач, які лечыць горла; ларынголаг.