няво́пытны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае дастатковага вопыту. Была.. [падпольная група] малалікая, нявопытная, але прыгодная для выканання прасцейшых заданняў. Асіпенка.
нявы́вучанасць, ‑і, ж.
Стан нявывучанага. Нявывучанасць праблемы.
нявы́вучаны, ‑ая, ‑ае.
Які не падвергся вывучэнню, даследаванню. Нявывучанае пытанне.
нявы́гадна,
1. Прысл. да нявыгадны.
2. безас. у знач. вык. Не прыносіць прыбытку, выгады, карысці. Гэтыя гандляры клапоцяцца перш за ўсё аб тым, выгадна ім або нявыгадна браць нейкую старую паношаную рэч. Прокша. Завязваць бой нават з невялікай групай пасля такога рэйду нам было нявыгадна: мала патронаў, людзі і коні падалі ад стомленасці. Шамякін.
нявы́гаднасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нявыгаднага. Нявыгаднасць гандлёвай аперацыі.
нявы́гадны, ‑ая, ‑ае.
Які не дае прыбытку, даходу, выгады. Эканамічна нявыгадная справа. □ [Максім] быў досыць прыгожы хлопец і сярод паненак лічыўся цікавым кавалерам, хоць і нявыгадным жаніхом. Колас.
нявы́дадзены, ‑ая, ‑ае.
Неапублікаваны, ненадрукаваны. Нявыдадзеныя рукапісы.
нявы́езд, ‑у, М ‑дзе, м.
Бязвыезнае (звычайна вымушанае) жыццё на адным месцы. Падпіска аб нявыездзе.
нявы́значаны, ‑ая, ‑ае.
Не ўстаноўлены дакладна. Нявызначаны тэрмін.
нявы́казаны, ‑ая, ‑ае.
Не выражаны ў словах; не выяўлены якім‑н. чынам. Нявыказанае гора. □ — Варка! Бацька я ці не?! — і ў вачах яго застыў нявыказаны крык. Дуброўскі. Часта, гаворачы з Вольгай,.. [Васіль] бачыў у яе вачах адбіткі скрухі, нявыказаных пакут, і яму здавалася, што ён у нечым вінаваты. Савіцкі. / у знач. наз. нявы́казанае, ‑ага, н. — Я не хачу, каб між намі існавала нешта нявыказанае, каб была падстава для непаразуменняў. Новікаў.