Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

няве́тліва,

1. Прысл. да няветлівы.

2. безас. у знач. вык. Нетактоўна, непрыстойна. Трэба было [Веры] ісці ў сваю бакоўку, там усялякай работы немаведама колькі, але няветліва пакідаць адну госцю. Кулакоўскі.

няве́тлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няветлівага; непрыветлівасць. [Васіль Іванавіч:] — Вы прабачце ўжо мне маю рэзкасць ці, хутчэй, няветлівасць. Лынькоў.

няве́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не выяўляе ветлівасці да іншых; непрыветлівы. Косця на першы погляд здаваўся дзяўчатам надта хмурын, няветлівым. Карпюк. // Які выражае непрыветлівасць; пазбаўлены ветлівасці. Няветлівы позірк. Няветлівы прыём. □ Загадчык выпрастаўся, надзьмуўся, вочы яго сталі калючымі, няветлівымі. Шамякін.

2. Які парушае прынятыя правілы прыстойнасці; нетактоўны. — Ды забаўляйце ж вы гутаркай .. [дзяўчыну]!.. — Прабачце, я і сапраўды няветлівы. Ды мы гэта хутка паправім. Брыль.

няве́тлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і няветлівы.

няве́чанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нявечыць.

няве́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

1. Станавіцца калекай, калечыцца.

2. Зал. да нявечыць.

няве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго‑н. [Бярозка] усё больш і больш нагінала галаву, каб аслабіць вяроўку.. Тады збянтэжаны кат загадаў памочнікам, таптаць і нявечыць паланянку. Хадкевіч. Мірановіч нізашто не згаджаўся рэзаць шчаку, не хацеў яшчэ больш нявечыць твар. Марціновіч. // Ламаць, псаваць што‑н. Вецер бязлітасна .. зрывае дах з хат казацкіх, нявечыць, кідае вобзем ды так, што і рады няма як даць... Барашка. // перан. Рабіць дрэнны ўплыў на каго‑н.; псаваць. Нявечыць душу дзіцяці.

няве́яны, ‑ая, ‑ае.

Не ачышчаны ад мякіны (пра збожжа).

няві́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Недаступны для зроку; нябачны. Маленькія камарыкі .. кучкамі гулялі на сонцы, як бы чыясьці нявідная рука трэсла ў паветры маленькую сетачку. Колас. Справа купаліся два ружовыя воблачкі, усміхаючыся нявіднаму з зямлі сонцу. Мележ.

2. Непрыкметны, несамавіты. Была.. [Юзэфа] нявідная, маленькая, хадзіла, вечна сагнуўшыся, і шоргала нагамі па зямлі. Пташнікаў.

няві́ннасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нявіннага (у 1, 2 знач.). Нявіннасць дзіцяці.

2. Цнота.

3. Адсутнасць віны. [Банадзюк] добра ведае, што навакольныя людзі не павераць у яго нявіннасць. Пестрак.