уду́шша, ‑а, н.
Стан, пры якім спіраецца дыханне ў грудзях, не хапае паветра для дыхання. Валока аж захліпаўся ад удушша, грудзі разрываліся. Быкаў. [Тышкевіч] зачапіўся нагой за пянёк, задыхнуўся, упаў на зямлю, паміраючы ад удушша. Асіпенка.
удушы́цца, удушуся, удушышся, удушыцца; зак.
Разм.
1. Павесіцца. — Ну, страляй у мяне, каб ты ўдушыўся, а сяла не чапай, — крычала .. жанчына. Лобан.
2. Памерці ад чаго‑н. засеўшага ў горле.
удушы́ць, удушу, удушыш, удушыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Павесіць каго‑н. [Мікіта:] — Ён яе [Марылю] у магілу загнаў... Удушыць яго мала за гэта! Брыль.
2. Сціснуўшы горла, спыніць дыханне; задушыць. // перан. Не даць развіцца чаму‑н., спыніць рознымі мерамі развіццё чаго‑н. Фашызм імкнецца ўдушыць рэвалюцыйнадэмакратычны рух народаў.
удушэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. удушыць.
удыга́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. удыгаць; падлізванно.
удыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., перад кім.
Разм. Старацца задобрыць каго‑н. ліслівасцю; падлізвацца; паддобрывацца.
уды́х, ‑у, м.
Кожны асобны ўпуск паветра ў лёгкія пры дыханні, які чаргуецца з выдыхам; проціл. выдых. Зрабіць глыбокі ўдых.
удыха́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўдыху, удыхання. Удыхальныя рухі. // Які служыць, прызначаны для ўдыхання. Удыхальны клапан.
удыха́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. удыхаць — удыхнуць.
2. Тое, што і удых.
удыха́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да удыхаць.