Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разбэ́рсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Раскідаць, распусціць, разблытаць. Разбэрсаць клубок. □ [Параска] ўзяла разбэрсала .. [Андрэю] валасы, потым абхапіла за шыю, прыціснулася. Лобан.

2. Тое, што і разбарсаць. Бацька разбэрсаў аборы. Мыслівец.

разбэ́рсвацца, ‑аецца.

Незак. да разбарсацца, разбэрсацца.

разбэ́рсваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разбарсаць, разбэрсаць.

разбэ́сціцца, ‑бэшчуся, ‑бэсцішся, ‑бэсціцца; зак.

1. Прывучыцца да дрэнных звычак, маральна распусціцца. Век жылі без ясляў, дзяцей пад копамі гадавалі.. А цяпер разбэсціліся. Давай ім лёгкае жыццё. Б. Стральцоў. — Твой Віктар проста п’яніца і бабнік! Зусім разбэсціўся... Ваданосаў.

2. Стаць непаслухмяным; разбалавацца, раздурэць.

разбэ́сціць, ‑бэшчу, ‑бэсціш, ‑бэсціць; зак., каго-што.

1. Прывучыць да дрэнных звычак, маральна распусціць. — Аўдзееў іх [абібокаў, зладзеяў] разбэсціў, а яны разышліся і робяць, што хочуць, — расказвала Аня. Дуброўскі.

2. Зрабіць непаслухмяным; разбалаваць. Разбэсціць дзіця. □ — [Валодзя] разбэсціў Мішу.., дазваляе яму спісваць задачы. Якімовіч.

разбэ́шчанасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць разбэшчанага (у 2 знач.); амаральнасць, распушчанасць. Духоўная спустошанасць, маральная разбэшчанасць, як не трэба лепш, сведчылі аб загніванні прыгоннага ладу. Казека. Рэдактар напісаў загад аб звальненні з рэдакцыі Сяргея Росліка за п’янства, за бытавую разбэшчанасць, за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Сабаленка.

2. Уласцівасць разбэшчанага (у 3 знач.); разбалаванасць.

разбэ́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбэсціць.

2. у знач. прым. З дрэннымі, амаральнымі звычкамі. Брэсцкая зямля ашаламіла разбэшчаных захопнікаў: ваявалі жывыя і мёртвыя, руіны стралялі ва ўпор. «Звязда». — Камендант, якога ўсе ведалі як разбэшчанага, ласага да дзяўчат фрыца, напэўна, заляцаецца да яе, Валі... Сіняўскі. // Уласцівы такому чалавеку, такім людзям. Рухалася.. [Арсеньева] павольна, разбэшчанай паходкай. Новікаў.

3. у знач. прым. Непаслухмяны, разбалаваны. У Эльзы і Эдгарда Грабэ было пяцёра разбэшчаных дзяцей. Гурскі.

разбэ́шчвальнік, ‑а, м.

Той (тое), хто (што) разбэшчвае каго‑н. Нехта сказаў, што забыццё — мярзотны разбэшчвальнік душ, і з гэтым нельга не пагадзіцца. Вярцінскі.

разбэ́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбэшчваць — разбэсціць.

разбэ́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разбэсціцца.

2. Зал. да разбэшчваць.