нагандлёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нагандляваць.
нагандлява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нагандляваць.
нагандлява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
Пагандляваць многа, доўгі час. Нагандляваўся за свой век.
нагандлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., чаго.
1. Набыць гандлем у нейкай колькасці. Нагандляваць кучу грошай.
2. Разм. Прадаць чаго‑н. на нейкую суму.
нага́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нагана. Наганная куля.
наганя́й, ‑ю, м.
Разм. Строгая вымова, праборка. Курсант, панурыўшыся, маўчаў, адчуваючы, як гарыць яго твар. Ён чакаў крыку, лаянкі, адным словам, наганяю. Дамашэвіч.
наганя́цца 1, ‑яецца; незак.
Зал. да наганяць.
наганя́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Уволю набегацца.
наганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да нагнаць.
•••
Наганяць апетыт — даводзіць да стану моцнага жадання паесці.
нага́р, ‑у, м.
Тое, што ўтвараецца ад няпоўнага згарання чаго‑н.; нараст ад гарэння. Нагар на кноце. Нагар на метале. □ [Гаспадар] завярнуўся каля лучніка, абламаў нагар. Мурашка. Дажджы і вятры яшчэ не змылі з дрэў нагару выбухаў і лясных пажараў. Самусенка.
нагарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Зазнаць многа гора. Нагаравацца з дзецьмі. □ [Лабановіч:] — А якія заработкі — плыты? Калі прынясе дзесяць рубельчыкаў, то і добра. А колькі нагаруецца, нацерпіцца! Колас. — Мама, матуля наша родная! Шкадуем мы цябе... Ці мала ты нагаравалася, мала натупалася ў гэтым двары ды горадзе? Ракітны.