Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хрышчо́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад хрысціць.

2. у знач. прым. Які мае адносіны да абраду хрышчэння, падвергнуты абраду хрышчэння. Хрышчоны бацька. □ — Як няма? Што значыць няма? Кожны хрышчоны чалавек павінен мець метрыку... Ты што, згубіў яе? — запытаў старшыня. Чарот.

хрышчэ́нне, ‑я, н.

1. Рэлігійны абрад прыняцця каго‑н. у лік веруючых хрысціянскай рэлігіі. З Пецярбурга ўсё яшчэ ішлі адказы протаіерэяў і прыставаў, што не знаходзілі ў царкоўных кнігах запісу аб хрышчэнні Аляксандры Адольфаўны Ізмайловіч. Мехаў.

2. перан. Першае выпрабаванне ў якой‑н. справе. А праз які тыдзень я прыняў першае паветранае хрышчэнне. Хомчанка. У гэтым кутку.. [Андрэй] атрымаў як бы першае жыццёвае хрышчэнне. Пестрак.

•••

Баявое хрышчэнне — а) першы ўдзел у баі. [Букрэй] горача прывітаў партызан.. з першым баявым хрышчэннем. Колас; б) першае сур’ёзнае выпрабаванне ў якой‑н. справе. Механізаваныя групы абодвух атрадаў земляробчага цэха выйшлі на сваё баявое хрышчэнне. Дуброўскі.