Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бла́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бланка.

бланкі́зм, ‑у, м.

Дробнабуржуазная тэорыя звяржэння капіталізму шляхам рэвалюцыйнай змовы, без ўдзелу працоўных мас. Бланкізм заключаўся ў тым, што ён імкнуўся да захопу ўлады, апіраючыся на меншасць. Ленін.

[Па імені французскага рэвалюцыянера 19 ст. Луі Агюста Бланкі.]

бланкі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік бланкізму.

бланманжэ́, нескл., н.

Жэле са смятанкі або міндальнага малака.

[Фр. blanc-manger.]

бланшы́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бланшыраваць.

бланшы́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад бланшыраваць.

бланшы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.

Спец.

1. Абварваць ці апрацоўваць параю перад кансерваваннем.

2. Знімаць з ніжняга боку скуры рэшткі падскурнай клятчаткі.

бланшыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бланшыраваць.

блаславе́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бласлаўляць — блаславіць.

2. Тое, што і благаславенне.

блаславе́нны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.