Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нага́йцы, ‑аў; адз. нагаец, ‑гайца, м.; нагайка, ‑і, ДМ ‑гайцы; мн. нагайкі, ‑гаек; ж.

Народ, які жыве пераважна ў Стаўрапольскім краі і Дагестанскай АССР.

на́гала, прысл.

1. Не пакінуўшы валасоў. Галава была пастрыжана нагала, і без шапкі .. [Сева] стаў непадобны на сябе, ранейшага. Карпаў.

2. Выняўшы з ножнаў (пра шаблю, цясак). Трымаць шашкі нагала.

нагалада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Доўга, многа пагаладаць. Бацькі загінулі ў блакаду. Нагаладалася і нагаравалася [Тося] па чужых кутках. Савіцкі.

нагаласі́цца, ‑лашуся, ‑лосішся, ‑лосіцца; зак.

Доўга, многа паплакаць, галосячы.

нагалёкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Уволю, доўга пагалёкаць. Скалясіў [дзед] свету за скацінкай: набегаўся, .. нагалёкаўся, аж горла балець пачало. Пташнікаў.

нагалёначны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на галёнцы, накладваецца на галёнку. Нагалёначныя шчыткі.

нагалу́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Разм. Намілавацца ўволю.

нагамані́цца, ‑манюся, ‑монішся, ‑моліцца; зак.

Разм. Пагаманіць доўга, уволю. Людзі гаманілі і не маглі нагаманіцца. Якімовіч.

нагамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак.

Разм. Нагаварыць многа чаго‑н.

нага́н, ‑а, м.

Рэвальвер з барабанам, які круціцца.

[Ад уласн. імя.]