Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нікелі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нікеліну; зроблены з нікеліну. Нікелінавая руда. Нікелінавы дрот.

нікелірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нікеліраваць.

нікелірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нікеліраваць.

2. у знач. прым. Пакрыты слоем нікелю. У адным пакоі стаяў шырокі нікеліраваны ложак, а на ім — цэлая гара, аж пад столь, падушак. Арабей.

нікелірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да нікеліраваць.

нікелірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) тонкім слоем нікелю паверхню металічных вырабаў. Нікеліраваць дэталі.

нікеліро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нікеліроўкі. Нікеліровачная майстэрня.

нікеліро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нікеліраваць.

2. Слой нікелю на металічных вырабах. За печчу — жалезны ложак. Нікеліроўка абгарэла, і ложак быў сіне-чорны. Асіпенка.

нікеліро́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца нікеліроўкай.

нікеліро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да нікеліроўшчык.

ні́кель, ‑ю, м.

1. Серабрыста-белы тугаплаўкі метал.

2. Верхні слой з гэтага металу на паверхні металічных вырабаў. Трапяткія водбліскі запалкі .. успыхвалі на які міг на нікелі дзвярной ручкі і знікалі. Лынькоў.

[Ням. Nickel.]