Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́ктавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да акта (у 2 знач.). Актавыя запісы.

•••

Актавая зала гл. зала.

акта́эдр, ‑а, м.

Спец. Цела, абмежаванае васьмю правільнымі трохвугольнікамі; васьміграннік.

[Ад грэч. oktō — восем і hedra — аснова, паверхня, старана.]

...актны, ‑ая, ‑ае.

Другая частка складаных прыметнікаў, першая частка якіх лічэбнік, што паказвае на колькасць актаў. Трохактная камедыя. Аднаактны балет.

актры́са, ‑ы, ж.

Жан. да акцёр.

актуалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) больш актуальным.

актуаліза́цыя, ‑і, ж.

Паварот да найбольш важнага, адпавядаючага патрабаванням сучаснасці. Актуалізацыя навукова-даследчай праблематыкі.

актуа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць актуальнага; адпаведнасць запатрабаванням сучаснасці. Актуальнасць тэмы. Страціць актуальнасць.

актуа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі важны для данага моманту; такі, які адпавядае сучаснаму, надзённы. Актуальнае пытанне. □ Пляханаў ухітрыўся трактаваць гэту тэму [анархізм і сацыялізм], зусім абышоўшы самае актуальнае, злабадзённае і палітычна найбольш істотнае ў барацьбе супраць анархізму, іменна адносіны рэвалюцыі да дзяржавы і пытанне аб дзяржаве наогул! Ленін.

2. Спец. Які сапраўды існуе, праяўляецца; проціл. патэнцыяльны. Актуальная кіслотнасць.

[Лац. actualis.]

актывава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. актываваць.

актывава́цца, ‑тывуецца; незак.

Зал. да актываваць.