Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аксамі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Дзед.. у чорнай, аксамітнай ярмолцы.. здаваўся мне чарадзеем. Бядуля. // З уласцівасцямі аксаміту, падобны на аксаміт. Сіняк на ўвесь лобік і кроў прасочваецца праз тонкую аксамітную скурку. Крапіва. // перан. Прыемны, мяккі (пра голас, гукі). Аксамітны басок.

аксамі́цісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З уласцівасцямі аксаміту, падобны на аксаміт. Аксаміцістая фотапапера.

акселера́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне, якое рэгулюе наступленне гаручай сумесі ў цыліндры рухавіка ўнутранага згарання для змянення колькасці абаротаў, а таксама педаль, якая прыводзіць у дзеянне гэта прыстасаванне.

[Ад лац. accelerare — паскараць.]

акселера́цыя, ‑і, ж.

Спец. Паскоранае фарміраванне арганізма ці асобных яго частак.

[Ад лац. acceleratio — паскарэнне.]

акселеро́метр, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вымярэння паскарэнняў (перагрузак) у транспартных машынах, лятальных апаратах і пад.

[Ад лац. accelero — паскараю і грэч. metréō — вымяраю.]

аксельба́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Наплечны шнур на мундзіры як прыналежнасць формы некаторых ваенных чыноў у дарэвалюцыйнай рускай арміі і ў арміях некаторых зарубежных краін. Тонкі афіцэр з аксельбантамі, і доўгай прылізанай галавой падышоў да стала, пасунуў вялікае крэсла і сеў. Самуйлёнак. // Наплечная нашыўка на адзенні лакеяў.

[Ням. Achselband.]

аксесуа́р, ‑а, м.

1. Прыналежнасць чаго‑н.

2. звычайна мн. (аксесуа́ры, ‑аў). Пабочныя з’явы, дэталі, якія дапаўняюць што‑н., ствараюць фон для галоўнага (у жывапісе, літаратуры, скульптуры). Яшчэ больш прасталінейна-алегарычныя фігуры Капіталу і Працы ў вершы «Два». Яны, праўда, дадзены з разнастайнымі аксесуарамі ў рэзкім кантрасце адзін аднаму, але проціпастаўляюцца тут не больш як «носьбіты» пэўных паняццяў. Перкін. // Прадметы тэатральнага абсталявання; бутафорыя.

[Фр. accessoire.]

аксесуа́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аксесуара.

аксідава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аксідаваць.

аксідава́ны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае цёмную, нержавеючую паверхню ў выніку аксідавання. Аксідаваныя гаплікі і гафтачкі.