Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

па́пскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да папы, належыць яму. Панская ўлада.

•••

Папская курыя гл. курыя.

па́пства, ‑а, н.

Улада папы, перыяд улады папы.

папстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пстрыкаць некаторы час; пстрыкнуць некалькі разоў. [Лейтэнант] прытуліў да сябе Ігнатку, усміхаючыся, папстрыкаў злёгку пальцам па яго кірпатым носіку. Якімовіч.

папстры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Пстрыкаць злёгку, час ад часу.

папуа́с,

гл. папуасы.

папуа́ска,

гл. папуасы.

папуа́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да папуаса, папуасаў, належыць ім. Папуаскія мовы. // Такі, як у папуаса, папуасаў, уласцівы ім. Папуаскія звычаі.

папуа́сы, ‑аў; адз. папуас, ‑а, м.; папуаска, ‑і, ДМ ‑пуасцы; мн. папуаскі, ‑сак; ж.

Карэннае насельніцтва Новай Гвінеі і некаторых другіх астравоў Меланезіі.

папуга́й, ‑я, м.

1. Трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі, у тым ліку і чалавечую мову. Хоці праціскаўся скрозь шумны натоўп туды, адкуль чуўся птушыны гоман.. Тут былі і яркія, з вялікімі дзюбамі, туканы, і стракатыя папугаі, і рознакаляровыя галубы, і безліч іншых маленькіх і вялікіх птушак. Арабей.

2. перан. Разм. Пра чалавека, які не мае свайго погляду, паўтарае чужыя словы, думкі.

папу́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Спудзіцца — пра ўсіх, многіх. Коні папудзіліся, крута рванулі, хто куды. Колас.