Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

малача́рня, ‑і, ж.

Памяшканне па ферме для перапрацоўкі і захоўвання малака; малочная.

малачко́, ‑а, н.

1. Ласк. да малако (у 1 знач.).

2. Спец. Пажыўнае рэчыва, якое ўтвараецца ў валляку некаторых птушак або ў асобных залозах насякомых для кармлення птушанят, лічынак. Пчалінае малачко.

малашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

Які дае мала шэрсці; з кароткай шэрсцю. Малашэрсная парода авечак.

малаэфекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае вялікага эфекту. Малаэфектыўныя меры. Малаэфектыўны сродак.

ма́ла-пама́лу, прысл.

Паступова, патроху. Пісьменнасць на Русі, занесеная з Поўдня, мала-памалу шырылася. Шакун. Мала-памалу ад Сашкі ўсе адварочваліся, гублялі з ім дружбу і сяброўства. Машара.

малдава́не, ‑ван; адз. малдаванін, ‑а, м.; малдаванка, ‑і, ДМ ‑нцы; малдаванкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Малдаўскай ССР.

малдава́нін,

гл. малдаване.

малдава́нка,

гл. малдаване.

малдава́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да малдаван. Малдаванская музыка.

малдавяня́ска, ‑і, ДМ ‑нясцы, ж.

Малдаўскі народны танец. // Музыка гэтага танца.