Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нестраявы́ 1, ‑ая, ‑ое.

1. Звязаны з нясеннем ваеннай службы не ў страі. Нестраявая часць. □ Было відно, што падпалкоўнік нестраявы камандзір і не свой чалавек тут, а госць. Шамякін.

2. у знач. наз. нестраявы́, ‑ога, м. Тое, што і нестраявік.

нестраявы́ 2, ‑ая, ‑ое.

У выразе: нестраявы лес гл. лес.

нестрыма́ны,

гл. нястрыманы.

несувыме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць несувымернага. Несувымернасць розных велічыню.

несувыме́рны, ‑ая, ‑ае.

У матэматыцы — які не мае агульнай меры з чым‑н. іншым, які не можа быць вымераны мерай чаго‑н. іншага. Несувымерныя велічыні.

несугу́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць несугучнага. Пазпяк толькі хацеў быў знайсці дзятла, але пачуў недзе далёка глухое дзятлава рэха. Толькі вось вуха ўлоўлівала нейкую несугучнасць... Дуброўскі.

несугу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае падабенства ў гучанні, негарманічны. Несугучныя словы.

2. Які не адпавядае чаму‑н., не гарманіруе з чым‑н. Несугучныя сучаснасці матывы.

несудзі́масць, ‑і, ж.

Адсутнасць судзімасці ў каго‑н. Даведка аб несудзімасці.

несудзі́мы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае судзімасці.

несуднахо́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан несуднаходнага.

несуднахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Недаступны для суднаходства. Несуднаходныя рэкі.