палібера́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Аднесціся паблажліва, ліберальна да каго‑н. Паліберальнічалі, ён васлугоўваў больш строгага спагнання.
па́ліва, ‑а, н.
Гаручае рэчыва (дровы, нафта, вугаль і пад.), якое пры спальванні ўтварае цеплавую энергію. Цвёрдае паліва. Вадкае паліва. Газавае паліва. Ядзернае паліва. □ Хутка касавіца, усе нарыхтоўваюць паліва, каб да восені высахла. Брыль.
палі́ва, ‑ы, ж.
Шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы. Гарлачык у Коціка ўжо быў. Невялікі, з вузенькім рыльцам, якое блішчала прыгожай палівай. Даніленка.
паліва́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і палівачны. На вуліцы, распушыўшы вясёлкавыя вусы, рухалася палівальная машына. Хомчанка.
паліва́льшчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца паліўкай, паліваннем чаго‑н.
паліва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. паліваць.
паліва́ны, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты палівай. Паліваны збанок. □ На сталах у гліняных паліваных місах стаяў халадзец, у талерках мяса, на ўсім стале раскладзены булкі. Сабаленка.
паліва́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да паліваць.
паліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да паліць 2 (у 1, 3 знач.).
2. перан.; каго-што. Абстрэльваць; страляць доўгімі чэргамі. Вораг паліваў свінцом дарогі, На вадзе ўспыхвалі плыты... Аўрамчык.
паліва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Пасудзіна для палівання ў выглядзе вядра з упаянай у яго трубкай; лейка (у 2 знач.). Купала хадзіў у расхінутым фрэнчы з палівачкай у руках і апырскваў кветкі. Рамановіч.