Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паліме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Спец. Састаў, якім пакрываюць вырабы з дрэва і гіпсу перад залачэннем.

[Фр. poliment.]

паліме́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да палімераў. Палімерныя рэчывы. // Зроблены з палімераў. Палімерныя матэрыялы.

паліме́ры, ‑аў; адз. палімер, ‑а, м.

Спец. Арганічныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з вялікай колькасці простых малекулярных звенняў з рознай атамнай структурай.

[Ад грэч. polymerēs — які складаецца з многіх частак.]

палімо́рфны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае прыкметы полімарфізму. Паліморфныя віды пчол.

палінгене́з, ‑у, м.

Спец.

1. Пераўтварэнне вывергнутых горных парод шляхам пераплаўлення гранітаў, гнейсаў і сланцаў у глыбокіх зонах зямной кары. З’ява палінгенезу.

2. У біялогіі — паяўленне ў зародка прымет, уласцівых для дарослых форм далёкіх продкаў.

[Ад грэч. polin — назад, зноў і génesis — нараджэнне, паходжанне.]

паліндро́м, ‑а, м.

Слова, выраз або сказ, якія маюць аднолькавы сэнс пры чытанні злева направа і справа налева. Напрыклад: бел. казак; руск. искать такси.

[Англ. palindrome.]

палінезі́ец,

гл. палінезійцы.

палінезі́йка,

гл. палінезійцы.

палінезі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Палінезіі, палінезійцаў, уласцівы ім. Палінезійскія мовы.

палінезі́йцы, ‑аў; адз. палінезіец, ‑зійца, м.; палінезійка, ‑і, ДМ ‑зійцы; мн. палінезійкі, ‑зіек; ж.

Карэннае насельніцтва Палінезіі і некаторых іншых астравоў Ціхага акіяна.