Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

палеа...,

Першая састаўная частка складаных слоў са значэннем: 1) які мае адносіны да старадаўнасці; старадаўні, напрыклад: палеаген; 2) які мае адносіны да вывучэння глыбокай старадаўнасці, напрыклад: палеабатаніка, палеаграфія.

[Грэч. palaios — старажытны.]

палеаазія́ты, ‑аў; (адз. палеаазіят, ‑а, М ‑яце, м.).

Умоўная назва некалькіх розных па паходжанню і мове малых народаў Паўночнай і Паўночна-Усходняй Сібіры.

[Ад грэч. palaios — старажытны і слова азіяты.]

палеаазія́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палеаазіятаў. Палеаазіяцкія мовы.

палеаантрапалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палеаантрапалогіі.

палеаантрапало́гія, ‑і, ж.

Раздзел антрапалогіі, які вывучае фізічны тып і эвалюцыю выкапнёвага чалавека.

[Ад грэч. palaios — старажытны, anthrōpos — чалавек і logia — вучэнне.]

палеаантрапо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па палеаантрапалогіі.

палеабата́нік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне палеабатанікі.

палеабата́ніка, ‑і, ж.

Галіна батанікі, якая вывучае выкапнёвыя расліны.

[Ад грэч. palaios — старажытны і botanikē — трава, расліна.]

палеабатані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палеабатанікі.

палеагеаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палеаграфіі.