Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пакупні́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пакупніка, пакупнікоў.

пакупны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які звязаны з магчымасцямі купляць, служыць сродкам куплі. Пакупная здольнасць насельніцтва.

2. Такі, як пры куплі (пра цану). Сума, унесеная асобай, якая купіла з таргоў будынак, залічваецца ў кошт пакупной цаны. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.

пакура́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Куражыцца некаторы час. І Хведар паедзе. Пакуражыцца ўсе шафёры любяць. Асіпенка.

паку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Курыць не спяшаючыся, зрэдку або час ад часу. [Ціток:] — Поўнае сяло казакоў, а ён сабе ўлез у снапы і пакурвае. Лобан.

пакуро́дымець, ‑ее; зак.

Куродымець, дымець некаторы час. Лучыніна пакуродымела.

пакуро́дыміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

Куродыміць некаторы час. Пакуродыміць галавешкай.

паку́рчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пакурчыць.

2. у знач. прым. Пагнуты, пакрыўлены, скурчаны. Усюды валяліся абгарэлыя, пакурчаныя рэбры вагонаў, перакуленыя, знявечаныя паравозы, .. узарваныя рэйкі... Шчарбатаў. У рэчку ўпалі пакурчаныя лісці, вецер пагнаў іх да чаротаў, што раслі навокал топкіх берагоў. Гурскі.

паку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Курчыцца некаторы час. Толькі цяпер Юрка адчуў, што замёрз, і зябка пакурчыўся. Карпаў.

2. Скурчыцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Настачка ўбачыла, што лісце на клёнах каля дома пакурчылася. Чорны.

паку́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. звычайна безас. Звесці курчам. Рукі пакурчыла.

2. Пагнуць, пакрывіць усё, многае.

пакуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.

1. і без дап. Курыць некаторы час. Андрэй пакурыў і сам пачаў высыпаць кашы. Чарнышэвіч.

2. Скурыць усё, многае. Пакурыць усе папяросы.