Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пакрэ́ктваць і пакрэ́хтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Крактаць (крахтаць) зрэдку, час ад часу. — От дзе рай, браткі мае! а-а-х, як добра! — выгукваў і пакрэктваў ад задавальнення Пракоп, грэючыся на [палку] і неміласэрна хвошчучы сябе мяккім венікам. Колас.

пакрэ́мзаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакрэмзаць.

пакрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Неахайна закрэсліць, пакрэсліць што‑н. Пакрэмзаць план. Пакрэмзаць паперу алоўкам.

пакрэ́пнуць, ‑не.

Зак. да крэпнуць.

пакрэ́слены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакрэсліць.

пакрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Закрэсліць, выкрасліць што‑н. у многіх месцах або ўсё, многае. Пакрэсліць рукапіс.

2. Зрэзаць лініямі, рысамі ўсё, многае. Драган ускінуў галаву, і глыбокія маршчакі, як парэпіны на кары дрэва, пакрэслілі яго лоб. «ЛіМ».

пакт, ‑а, М пакце, м.

Міжнародны дагавор, пагадненне, які мае звычайна вялікае палітычнае значэнне.

[Ад лац. pactum — дагавор.]

пакуда́хтаць, ‑хча; зак.

Кудахтаць некаторы час.

пакудла́ціцца, ‑ціцца; зак.

Разм. Стаць кудлатым; узлахмаціцца. Пакудлацілася кудзеля.

пакудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; зак., што.

Разм. Зрабіць кудлатым; узлахмаціць. Пакудлаціў вецер валасы.