Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пакумі́цца, ‑кумлюся, ‑кумішся, ‑куміцца; зак.

Разм. Стаць кумамі.

паку́нак, ‑нка, м.

Прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у адзін пакет. Старшыня ўзяў пакунак кніг, Андрэй — чамаданчык, і яны накіраваліся да вёскі. Дуброўскі. З апошняга магазіна мы выйшлі абвешаныя рознымі пакункамі і скруткамі. Савіцкі.

паку́начак, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да пакунак.

пакупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Зак. да купацца.

пакупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Зак. да купаць.

пакупе́ц, ‑пца, м.

Разм. Тое, што і пакупнік. Коні тупаюць памалу і як бы прыслухоўваюцца да гутарак гаспадароў з пакупцамі. Бядуля. Здзівіўся дужа дзед, калі пакупец пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі. Колас.

паку́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Тое, што куплена; купленая рэч. [Верачка] ужо ўяўляла шафу ў сваім пакоі, бачыла суседку Ганну Міронаўну, як тая цмокае губамі каля пакупкі. Каршукоў.

пакупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Купіць усё, многае або ўсіх, многіх. // Купіць што‑н. — пра ўсіх, многіх. Сябры білеты пакуплялі І на гару пашыбавалі. Колас.

пакупні́к, ‑а, м.

Той, хто купляе каго‑, што‑н. Дзве дзяўчыны спрытна завіхаліся за прылаўкам: абслугоўваючы пакупнікоў, адважвалі хлеб, прымалі грошы. Лынькоў. Каля аднае крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі, — пакупнікоў заклікаюць. Якімовіч.

пакупні́ца, ‑ы, ж.

Жан. да пакупнік.