Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

малаўжыва́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць малаўжывальнага.

малаўжыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які рэдка ўжываецца. Малаўжывальнае слова. Малаўжывальны тэрмін.

малаўжыва́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не быў у частым ужыванні; амаль новы (пра адзенне, абутак).

малаўраджа́йны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова ўраджайны, які дае малы ўраджай. Малаўраджайны сорт пшаніцы.

малаўрадлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова ўрадлівы. Малаўрадлівая глеба. Малаўрадлівае поле.

малаха́й, ‑я, м.

1. Шапка з шырокімі навушнікамі, падбітая футрам. Стары падняўся, надзеў малахай, развітаўся з усімі за руку. Навуменка.

2. Шырокі кафтан без пояса.

[Ад калм. махла.]

малахі́т, ‑у, М ‑хіце, м.

Мінерал ярка-зялёнага або блакітна-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца для ювелірных і дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў або як сыравіна для выплаўкі медзі.

[Ад грэч. malàchē — мальва.]

малахі́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да малахіту. Малахітавае радовішча. // Зроблены з малахіту. Малахітавая шкатулка. Малахітавае шкло.

2. Колеру малахіту. Малахітавае плацце.

малахле́бны, ‑ая, ‑ае.

Які дае малы ўраджай збожжа. Малахлебны раён.

малахо́джаны, ‑ая, ‑ае.

Па якім рэдка, мала ходзяць. Пайсці малаходжанай сцежкай.