Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гарадо́шнік, ‑а, м.

Ігрок у гарадкі.

гарадо́шны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гарадкоў. Гарадошныя біты.

гарадскі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да горада (у 1 знач.). Гарадская вуліца. Гарадскі парк. Гарадскі звычай.

2. у знач. наз. гарадскі́, ‑ога, м.; гарадска́я, ‑ой, ж. Жыхар, жыхарка горада.

гара́ж, ‑а, м.

Будынак для стаянкі і рамонту машын. З гаража далятала вуркатанне матора. Шахавец. З беласценнага гаража выехала грузавая машына. Паслядовіч.

[Фр. garage.]

гара́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гаража. Гаражныя майстэрні. Гаражнае абсталяванне.

гарана́, нескл., м.

Гарадскі аддзел народнай асветы.

гара́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да горац.

гара́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто дае гарантыю ў чым‑н., паручыцель.

[Фр. garant.]

гарантава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гарантаваць.

2. у знач. прым. Забяспечаны, надзейны. Гарантаваная аплата працы.

гарантава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да гарантаваць.