Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пазараўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зараўнаваць, зрабіць роўным усё, многае. Пазараўноўваць ямы.

пазару́бліваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зарубіць што‑н. з усіх бакоў, зарубіць усё, многае. Пазарубліваць хусткі.

пазару́бліваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зрабіць зарубкі на ўсім, многім. Пазарубліваць дрэвы.

пазарубцо́ўвацца, ‑аецца; зак.

Зарубцавацца — пра ўсё, многае. Раны пазарубцоўваліся.

пазарэ́з, прысл.

Абл. Вельмі, да крайнасці. Ледзь стрымліваючы сябе, [Язэп] стараўся давесці сакратару, што мінёры яму патрэбны пазарэз. Асіпенка.

пазаса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Засадзіць чым‑н. усё, многае. Павасаджваць клумбы кветкамі.

2. Разм. Пасадзіць прымусова — усіх, многіх куды‑н.

3. за што. Разм. Прымусіць займацца чым‑н. усіх, многіх. Пазасаджваць дзяцей за ўрокі.

4. Разм. Засунуць, уткнуць куды‑н. усё, многае. Каб не забыць, [шафёр] пазасаджваў канверты перад сабой за ветравое шкло і выруліў машыну на дарогу. Карпюк.

пазасі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Засініць усё, многае. Пазасіньваць бялізну.

пазасістэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не ўваходзіць у якую‑н. сістэму, знаходзіцца за яе межамі. Пазасістэмныя адзінкі вымярэння.

пазасланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Засланіць усіх, многіх або ўсё, многае. У доме ўсё было так, як і да Казікавага ад’езду.. Толькі разлапушыліся фікусы і пазасланялі вокны. Грахоўскі. // Закрыць засланкамі (пра печы).

пазаслі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Заслініць усё, многае.

пазаслужбо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца не на службе. Пазаслужбовая праца. // Вольны ад службы.