Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пазано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Занасіць усё, многае. Пазаношваць адзенне.

пазапада́ць, ‑ае; зак.

1. Абваліцца ўнутр чаго‑н. Тынкоўка паадвальвалася цэлымі лапінамі, падлога выгніла, маснічыны між падвалін пазападалі. Скрыган.

2. Падаючы, заваліцца куды‑н. — пра ўсё, многае.

3. Уваліцца, стаць упалым — пра ўсё, многае. Шчокі пазападалі. □ Поўсць на.. [мядзведзі] звісала бруднымі касмылямі, бакі пазападалі. Даніленка.

пазапа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Запаяць усё, многае. Пазапайваць каструлі.

пазапако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Запакаваць усё, многае. Пазапакоўваць рэчы ў чамаданы.

пазапа́львацца, ‑аецца; зак.

Запаліцца, загарэцца — пра ўсё, многае. Пазапальваліся, замігацелі сотні ясных зорак — электрычных лямпак. Шынклер.

пазапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Запаліць, прымусіць гарэць усё, многае. Пазапальваць ліхтары.

пазапарты́йны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца па-за партыяй, не звязаны з ёю; які не мае адносін да партыі. Пазапартыйная групоўка. Пазапартыйныя справы.

пазапару́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Запарушыць усё, многае. Пазапарушваць вочы.

пазапаўза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Запаўзці — пра ўсіх, многіх.

пазапаўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Запоўніць, заняць чым‑н. усё, многае. Пазапаўняць бочкі вадою.

2. Упісаць куды‑н. усе, многія звесткі. Пазапаўняць табелі.