неразбяры́ха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.
Разм. Адсутнасць парадку, яснасці ў чым‑н.; беспарадак. Панавала яшчэ неразбярыха ў перабудове паляводчых брыгад, у размежаванні іх участкаў, не ўсюды ўдалося падабраць добрых старшынь. Хадкевіч. Каля эшалона была неразбярыха. Плакалі дзеці, галасілі жанчыны — разлучаліся сем’і. Ставер.
неразва́жлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць неразважлівага; адсутнасць разважлівасці.
неразва́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Такі, якому не ўласціва разважлівасць. — Я не хачу, каб мой муж хадзіў [на заданне] недзе без мяне. Удваіх і паміраць лягчэй. Вы не ведаеце яго [Міколу] — ён такі неразважлівы, усюды лезе, на ражон. Новікаў. // Які робіцца без папярэдняй развагі; неабдуманы. Неразважлівы ўчынак.
неразва́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць неразважнага.
неразва́жны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і неразважлівы. На сваім [меркаванні] цвёрда стаяў толькі карыцкі брыгадзір — стары, неразважны, глухаваты чалавек. Адамчык.
неразві́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неразвітога. Разумовая неразвітасць.
неразві́ты, ‑ая, ‑ае.
У выразе: неразвіты сказ гл. сказ.
неразвіты́, ‑а́я, ‑о́е.
Які не дасягнуў нармальнага развіцця. Фізічна неразвітое дзіця. Развітыя здольнасці. // Які мала ведае, не мае дастатковага духоўнага развіцця. Неразвіты чалавек.
неразга́данасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неразгаданага. Неразгаданасць смутку. Неразгаданасць лёсу.
неразгада́ны, ‑ая, ‑ае.
Які патрабуе разгадкі; незразумелы, загадкавы. Усіх хвалявала неразгаданая таямніца. Ваданосаў. Люблю сядзець уначы каля вогнішча, падкладаць у сіняе полымя дровы, ды слухаць іх трэск — мудрую неразгаданую гаворку. Каваль.
неразго́рнутасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неразгорнутага.