рэфераты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае кароткі, у форме рэферата, выклад зместу кніг, артыкулаў і пад.
рэфераты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае кароткі, у форме рэферата, выклад зместу кніг, артыкулаў і пад.
рэ́феры,
Суддзя ў спартыўных спаборніцтвах.
[Англ. referee.]
рэферы́раванне, ‑я,
рэферы́раваны, ‑ая, ‑ае.
рэферы́равацца, ‑руецца;
рэферы́раваць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Зрабіць (рабіць) рэферат, кароткі выклад чаго‑н.
рэферы́раваць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Выконваць абавязкі рэферы, судзіць у спартыўных спаборніцтвах.
рэферэ́ндум, ‑у,
Усенароднае апытанне з мэтай высвятлення грамадскае думкі па якім‑н. важным дзяржаўным пытанні.
[Ад лац. referendum — тое, што павінна быць паведамлена.]
рэферэ́нт, ‑а,
1. Асоба, якая складае або чытае дзе‑н. рэферат.
2. Службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях.
[Ад лац. referens, referentis — паведамляючы.]
рэферэ́нцыя, ‑і,
1. Даведка аб ранейшай службе; водзыў.
2. У капіталістычным грамадстве — даведка аб крэдытаздольнасці якой‑н. фірмы ці асобы.
[Ад лац. referre — паведамляць.]
рэфле́кс, ‑у,
1. Рэакцыя жывога арганізма на знешнія раздражненні.
2. Адценне колеру якога‑н. прадмета, якое ўзнікае пры адлюстраванні святла, што падае ад іншых асветленых прадметаў.
•••
[Ад лац. reflexus — адлюстраванне.]