непрацо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не належыць да ліку працоўных; эксплуататарскі.
2. Які набываецца шляхам выкарыстання чужой працы. Непрацоўныя даходы.
непраця́гласць, ‑і, ж.
Уласцівасць непрацяглага; кароткачасовасць.
непраця́глы, ‑ая, ‑ае.
Які цягнецца нядоўга; кароткачасовы. Радасць была непрацяглай. □ Праз непрацяглы час П.П. Барысаў перадаў мне пісьмо ад Э.Л. Войніч на англійскай мове. Новікаў.
непрыбра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прыведзены ў парадак. Непрыбранае пасцель. □ Галава .. была схілена, сонца паблісквала ў шаўкавістых валасах, пасма якіх, непрыбраная, звешвалася на лоб. Мележ.
2. Не сабраны, не звезены ў адно месца. Па некаторых загонах з мінулага года валяўся непрыбраны ператлелы бульбоўнік. Мележ. Яркім вогнішчам успыхвае куча непрыбранага ламачча. Гавеман.
непрыва́бнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непрывабнага; адсутнасць прывабнасці.
непрыва́бны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены прывабнасці. [Маня] сціснулася, сагнулася, і постаць яе стала непрывабная. Чорны. У пачатку мая зацвілі местачковыя сады, закрылі шэрыя непрывабныя сцены старых драўляных будынкаў белай квеценню. Нядзведскі.
непрыве́тлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непрыветлівага; няветлівасць.
непрыве́тлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не праяўляе гасціннасць сардэчнасці. Непрыветлівы гаспадар. // Які выражае няветлівасць. Непрыветлівыя позіркі скрыжаваліся на Арэшкіну, і ён адчуваў сябе вінаватым. Шамякін.
2. Хмурны, пануры (аб з’явах прыроды і прадметах). Шэры, непрыветлівы дзень наганяў маркоту. Асіпенка. Усё, што ў .. [Луізы] засталося — гэта горад, Нью-Йорк. У ім яна нарадзілася, яго лічыла сваім, родным. І вось гэты горад ляжаў перад ёю чужы, непрыветлівы, страшны. Шашкоў.
непрыве́тнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць непрыветнага.
непрыве́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і непрыветлівы. Хмур[н]ы і сур’ёзны твар [Стэфы] здаваўся злосным і непрыветным. Чарнышэвіч. У чорнай цемры, якая ахінула ўсё — і лясок, і нізіну, і ўзгоркі — імжыць па-асенняму непрыветны і халодны дождж. Сіўцоў. Парослы сівым лішайнікам чорны лес выглядаў суровым і непрыветным. Ігнаценка.