Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

непразры́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць непразрыстага. Непразрыстасць металаў.

непразры́сты, ‑ая, ‑ае.

Які не прапускае праз сябе прамяні святла. Непразрыстае шкло.

непракты́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць непрактычнага. Непрактычнасць прапановы.

2. Адсутнасць практычных адносін да жыцця.

непракты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не разбіраецца ў практычных справах; пазбаўлены практычнасці. Непрактычны гаспадар. □ Рухі Пятра вуглаватыя, мітуслівыя і лёгка выдавалі яго як непрактычнага ў гаспадарчых справах інтэлігента. Ракітны.

2. Малапрыдатны да чаго‑н., нявыгадны па сваіх якасцях, выніках. Непрактычны спосаб.

непрала́зны, ‑ая, ‑ае.

Такі, праз які немагчыма або цяжка прайсці, прабрацца. Непралазная дрыгва раскінулася на дзесяткі кіламетраў. В. Вольскі. Самазвал ірвануўся ўперад, але, праехаўшы некалькі метраў, споўз з дарогі і засеў у непралазнай гразі. Лукша. Сядзіба Васіля ўпіралася ў самы хмызняк, што цягнуўся тут жа густой непралазнай сцяной. Васілевіч.

непралета́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які не адносіцца да пралетарыяту і яго арганізацыя. Непралетарскае паходжанне.

непрамака́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрамакальнага. Непрамакальнасць палаткі.

непрамака́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не прапускае або амаль не прапускае вільгаці. Непрамачальнае адзенне. □ Палкоўнік быў у непрамакальным плашчы і танкісцкім шлеме. Шамякін.

непрамы́, ‑ая, ‑ое.

Ускосны. Непрамое дзяленне клетак. Непрамыя выбары.

непраніка́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непранікальнага.